Людмiла Рублеўская

Шляхцiц Завальня


Як лёс, шалее завiруха –
Аж слёзы выспелi ў вачах.
Вандроунiк, бачыш?
Да прытулку
Табе агеньчык мецiць шлях.
Не, нездарма мiргала свечка!
Пашана хаце – добры госць!
Заходзь, вандроўны чалавеча,
I ў бессмяротнасць уваходзь!
На Белай Русi – век завеi.
Зацiшка нам не прычакаць.
Галота казкай сэрца грэе.
Дазвольце казку распачаць.
Эх, браце!
Часу снег няўмольны
Засыпле ўсё – i тут, i там.
На Белай Русi – белым полем
Застацца вам, застацца нам.
I тое, што цяпер гаворыш,
Чужою мовай замяце...
А ты запiсвай – пра паморак,
Пра лесуна i пра чарцей...
Нас тут сагнала завiруха,
I ў нас ёсць келiх – i агонь,
I свечка на акне варушыць
Сваю маленькую далонь,
I новы госць ужо ля брамы,
Прыйшоў на ласку i цяпло...
...I Беларусь плыве над намi –
Завеi белае крыло.

Valid XHTML 1.0 Transitional Valid CSS  
Последнее обновление: 3 февраля 2008 г.
Copyright © 2007 Dmitry O. Vinokhodov