Людмiла Рублеўская
Ян Баршчэўскi
Наперадзе – вецер.
За ветрам – жытло,
Якое нiколi цябе не спазнае.
Аднойчы прыходзiць у сэрца цяпло –
I сувязь з утульнымi сценамi тае.
Iдзе не па сцежках – па спевах iдзе
Аматар, бы кветкi,
збiраць калыханкi.
I лёс у спявучай купальскай вадзе
Вянком залацiстым сплывае ў свiтанак,
I конiцца сонцам
над пылам двароў,
I песню –
святую i вечную – будзiць...
...I мова – чужая,
пад цiскам вятроў
Кладзецца на запiс –
як глеба на грудзi.
Последнее обновление: 3 февраля 2008 г. Copyright © 2007 Dmitry O. Vinokhodov
|